ААН заклікае Беларусь выконваць правы чалавека

Парфянкоў быў прысуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення свабоды "за ўдзел у масавых беспарадках", што выклікала глыбокую заклапочанасць вярхоўнага камісара.

"Судовы пераслед і пакаранне асабліва трывожнае з улікам таго, што разам з дзесяткамі іншых актывістаў ён паўстаў перад судом за рэалізацыю свайго права на свабоду мірных сходаў", — прыводзіць словы Пілэй сайт Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

Паводле яе словаў, утрыманне пад вартай палітычных апанентаў, пераслед грамадзянскай супольнасці і запалохванне незалежных СМІ з'яўляецца сур'ёзным парушэннем правоў чалавека.

Пілэй заявіла аб працягу палітычнага і адміністрацыйнага ціску на адвакатаў, праваабаронцаў і НДА, уключаючы пазбаўленне ліцэнзіяў, арышты, допыты, ператрусы, канфіскацыю матэрыялаў, іншыя формы запалохвання.

Яна заклікала беларускія ўлады вызваліць палітвязняў, у тым ліку былых кандыдатаў у прэзідэнты, і выконваць міжнародныя абавязанні ў галіне правоў чалавека.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі