Абавязкі старшыні памежнага камітэта будзе выконваць Андрэй Гарулька
Да 31 ліпеня ён займаў пасаду першага намесніка старшыні Дзяржпамежкамітэта.
Нагадаем, па інфармацыі прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі, старшыня памежкамітэта, генерал-маёр Ігар Рачкоўскі 31 ліпеня пазбавіўся сваёй пасады "за неналежнае выкананне службовых абавязкаў па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі”.
Андрэй Гарулька
Чыноўнік стаў ахвярай "цацачнага дэсанту", які раніцай 4 ліпеня “высадзілі” ў Беларусі два прадстаўніка швецкай кампаніі Studio Total. Яны бесперашкодна парушылі мяжу нашай краіны на аднаматорным самалёце і скінулі над Івянцом і паўночна-заходняй ускраінай Мінска больш за 800 плюшавых мішак з цыдулкамі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі, нагадвае БелаПАН. Пасля 1,5 гадзінаў палёта шведы, ізноў жа без перашкодаў, вярнуліся ў Літву.
Беларускія вайскоўцы і памежнікі адмаўлялі факт незаконнага парушэння мяжы замежным самалётам. Але арганізатары акцыі выклалі ў інтэрнэце відэа, якое пацвярджае іх учынак.