Абломкі ўральскага метэарыту так і не знайшлі

На Урале ўпаў метэарыт, пацярпелі больш за тысячу чалавек (фота, відэа)

Аднак паводле інфармацыі рэгіянальнага ўпраўлення МНС, ніякіх слядоў абломкаў у возеры не знойдзена.

Раней кіраўнік расійскага МНС Уладзімір Пучкоў заяўляў, што інфармацыя пра падзенне боліда ў возера з’яўляецца адной з гіпотэз. Паводле словаў міністра, абломкі маглі ўпасці ў яшчэ тры іншыя кропкі, звесткі пра якія перадалі мясцовым жыхарам. Эксперты вывучаюць усе магчымыя месцы падзення, аднак ашчэпкаў пакуль нідзе няма.

Метэарытны дождж прайшоў над Уралам раніцай 15 лютага. Болей за ўсё ад катаклізму пацярпела Чэлябінская вобласць. У выніку падзення метэарыту пацярпелі болей за тысячу чалавек, 50 з якіх шпіталізаваныя. Выбуховай хваляй выбіла шкло у некалькіх тысячах дамоў. Матэрыяльная шкода ад гэтага катаклізму перавысіла мільярд расійскіх рублёў, інфармуе Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі