Абвінавачанні экс-кіраўніку МВФ выставяць у сакавіку
Дамініку Строс-Кану пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі за саўдзел у зводніцтве.
Як паведамляе агенцтва Франс Прэс, у сераду вечарам Строс-Кана адпусцілі з жандармерыі горада Ліль пасля двух дзён арышту. Следчыя дапытвалі былога кіраўніка Міжнароднага валютнага фонда па справе аб сетцы прастытуцыі вакол гатэля Carlton. Строс-Кан атрымаў позву ў суд на 28 сакавіка. Яшчэ раней, 15 сакавіка, яго чакаюць папярэднія слуханні па грамадзянскім пазове пакаёўкі з гатэля ў Нью-Ёрку.