Аб'явіўся першы прэтэндэнт на прэзідэнцкія выбары 2015 года
Ім стаў лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч.
Пра свой намер ён паведаміў на прэс-канферэнцыі ў аўторак, перадае interfax.by. Па словах Гайдукевіча, прэзідэнцкія выбары хутчэй за ўсё адбудуцца ў верасні 2015 года. Палітык чакае, што на гэтых выбарах будуць чатыры кандыдаты ў прэзідэнты.
Пры гэтым Гайдукевіч сумняецца, што апазіцыя зможа вылучыць адзінага кандыдата.
ЛДП збіраецца пачаць перадвыбарную кампанію за паўтара года да даты выбараў — гэта значыць, у 2013 годзе.
Фота — telegraf.by