З 12 красавіка адключаць батарэі
Бо, паводле прагнозаў, тэмпература паветра будзе павышацца.
Такое рашэнне прыняла рэспубліканская аператыўная група па аптымізацыі рэжымаў цеплазабеспячэння і эканомнага выкарыстання паліва і энэргіі, паведамляе БелаПАН.
Аднак канкрэтныя рашэнні пра адключэнне ацяплення будуць прымаць раённыя і гарадскія выканкамы.
З 12 красавіка рэкамендавана адключаць сістэмы ацяплення ў адміністрацыйных будынках, на прамысловых прадпрыемствах, у жыллёвым фондзе, інтэрнатах і гатэлях.
Фота — timer.od.ua