Ад Міколы Статкевіча прыйшоў ліст з магілёўскай турмы

Як паведамляе сайт Статкевіча, ліст быў напісаны адразу па выхадзе з карцара 24-25 студзеня.

Па словах Статкевіча, ужо ў турме ён даведаўся, што ў дакументах са шклоўскай калоніі напісана, што ён "схільны да нападу", а таксама "да ўцёкаў". Нагадаем, што ў магілёўскую турму Статкевіч трапіў пасля суда ў калоніі.

Таксама Статкевіч паведамляе пра ўмовы ўтрымання. Ён піша, што мае гадзінную штодзённую прагулку ў суправаджэнні сабак у турэмным дворыку для прагулак.

Напрыканцы ліста палітвязень просіць перадаць падзяку тым людзям, якія яго падтрымліваюць пад час зняволення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі