Ад сёння выраслі цэны на звадкаваны газ
Запраўка і балоны даражэюць на 10%.
Міністэрства эканомікі Беларусі павялічыла цэны на звадкаваны газ для бытавога спажывання і аўтамабільнага транспарту на 10%.
Падаражэнне тлумачыцца тым, што звадкаваны газ з’яўляецца прадуктам перапрацоўкі нафты. Дэвальвацыя беларускага рубля прывяла да павышэння коштаў на яе. Адпаведна падняліся цэны і на газ, паведамляе БелТА.