Ад выбуху на "Кастрычніцкай" пацярпелі 8 замежнікаў
У выніку тэракту ў мінскім метро былі шпіталізаваныя 8 замежных грамадзянаў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Пасля выбуху 11 красавіка ў мінскім метро ў бальніцы Мінска паступілі адзін грамадзянін Арменіі, пяць грамадзян Расійскай Федэрацыі, адзін грамадзянін Туркменістана і адзін грамадзянін Украіны. Ім аказваецца неабходная медыцынская дапамога.