Адкрытая гарачая лінія для сваякоў пацярпелых у ДТЗ на Херсоншчыне
Яе адкрыла МНС Беларусі.
Спецыялісты МНС, у тым ліку псіхолагі, дадуць любую інфармацыю па мінскіх тэлефонах 209-27-87 і 209-27-76, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, што ДТЗ здарылася ў Каланчацкім раёне Херсонскай вобласці Украіны позна ўвечары на 105-м кіламетры аўтатрасы Сімферопаль — Херсон. Аўтобус, у якім ехалі 46 беларусаў, сутыкнуўся з грузавым мікрааўтобусам Ford Transit. Пасля сутыкнення аўтобус з пасажырамі перавярнуўся на бок і ў яго ўрэзаўся легкавы аўтамабіль ЛАДА.
Паводле ўдакладненых звестак, у дарожнай аварыі пацярпелі 43 беларусы, 29 з іх шпіталізаваныя.