Адміністрацыі прэзідэнта нагадалі пра праект закона
Ён мае назву — "Аб індывідуальным прадпрымальніцтве". Яго распрацавалі эксперты Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва".
У звароце ў Адміністрацыю прэзідэнта грамадскія актывісты прапануюць уключыць іх праект у план падрыхтоўкі законапраектаў на 2013 год.
Як інфармуе БелаПАН, аўтары арыентаваліся на досвед ЗША, Нямеччыны, Бельгіі, Чэхіі. Адным з ключавых пытанняў, закранутых у праекце закона, з'яўляецца зняцце абмежаванняў па найме работнікаў. "Перспектыва" прапануе дазволіць для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці прыцягваць да 15 наёмных работнікаў.
У праекце закона таксама знайшлі адлюстраванне пытанні праверак, ліцэнзавання, дзяржрэгістрацыі, якасці паслуг, гарантыі дзейнасці ІП.
Фота: secret4you.ru