Адмяняць датэрміновае галасаванне на выбарах не будуць

Кіраўнік дэлегацыі назірання за выбарамі АБСЕ/БДІПЧ Антоніа Мілашоскі пазітыўна ставіцца да датэрміновага галасавання і лічыць гэта еўрапейскай практыкай. Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына на паседжанні ЦВК, дзе падводзіліся вынікі парламенцкіх выбараў.

Таму ісці на адмену датэрміновага галасавання ЦВК не будзе. Нягледзячы на тое, што ў Расіі гэта было зроблена — з-за вялікай колькасці фальсіфікацый менавіта падчас датэрміновага галасавання.

Лідзія Ярмошына: “У Расіі няма і бар’ера яўкі выбаршчыкаў! А ў нас — ёсць”.

Нагадаю, 28 верасня падчас паседжання Цэнтравыбаркама вынікі парламенцкіх выбараў былі прызнаныя, а ўсе 109 абраных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў — зарэгістраваныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі