Адвакатка Марына Кавалеўская трапіла ў "спіс невыязных"

Як паведамляе БелаПАН, 6 чэрвеня Кавалеўская разам з мужам і сынам накіроўвалася ў Літву праз аўтамабільны памежны пераход "Каменны Лог". Па словах адвакаткі, памежнікі заявілі, што ёй адмоўлена ў выездзе з Беларусі і паставілі ў пашпарт адпаведны штамп. Ніякіх тлумачэнняў Кавалеўская не атрымала.

Па яе словах, яна не мае пазык, супраць яе не пададзены ніякіх грамадзянскіх пазоваў, пра якія яна ведала б. Таму адмову ў выездзе Кавалеўская звязвае са сваёй прафесійнай дзейнасцю і са спецыфікай справаў, над якімі яна працавала. 

Дарэчы, Андрэя Саннікава, якога абараняла Кавалеўская, сёння знялі з цягніка па дарозе ў Вільню. Яго даглядалі больш за гадзіну, праз што экс-палітвязень спазніўся на цягнік. Урэшце Саннікаву паведамілі, што выезд з краіны яму не забаронены. Цяпер ён ужо знаходзіцца ў Вільні.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі