Адзін дзень у СІЗА прыраўняюць да двух дзён "хіміі"
Рыхтуюцца змены ў Грамадзянскі працэсуальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы.
Згодна з праектам паправак, які будзе разглядаць Палата прадстаўнікоў, для тых асобаў, якім турэмнае зняволенне замянілі на абмежаванне волі, будзе іначай залічвацца тэрмін, які яны правялі за кратамі. Цяпер адны суткі знаходжання ў СІЗА або калоніі будуць залічвацца як двое сутак у папраўчай установе адкрытага тыпу. То бок, калі “хімік” чакаў у ізалятары 10 сутак, то яму залічаць іх як 20 сутак у спецкамендатуры.
Таксама “хімікам” могуць дазволіць пражыванне па-за межамі ўстановы адкрытага тыпу, напрыклад, у асабістым, або арандаваным жыллі, перадае БЕЛТА.