Аэрапорт у Празе атрымае імя Вацлава Гавэла
Рашэнне пра перайменаванне міжнароднага аэрапорта "Рузынэ" прыняў чэшскі ўрад.
Як паведамляе інфармагенцтва ЧТК, мяркуецца, што яно будзе здзейснена да 5 кастрычніка, дня нараджэння першага прэзідэнта Чэхіі. На гэтыя мэты спатрэбіцца каля 220 тысяч долараў.
Нагадаем, палітык, літаратар і дысідэнт Вацлаў Гавэл памёр 18 снежня 2011 года пасля цяжкай хваробы.