Афіцыйна адкрыўся новы Чэрвенскі рынак
Цырымонія адкрыцця 6 красавіка прайшла ў сталічным мікрараёне Лошыца.
Праект пераносу рынка з цэнтру на ўскраек гораду ажыццявілі па замове гарадскіх уладаў Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва, Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў і Беларускі саюз прадпрымальнікаў.
Чэрвенскі — адзін з найстарэйшых рынкаў Мінска. Яго перанос у малады мікрараён быў звязаны са шматлікімі цяжкасцямі. Цяпер на новым рынку ёсць двухпавярховы крыты павільён і паркоўка на 200 аўтамабіляў. У перспектыве плануецца пашырыць рынак за кошт зносу жылога дома, які стаіць у непасрэднай блізкасці “новага Чэрвенскага”.
На цырымонію адкрыцця не быў запрошаны старшыня РГА “Перспектыва” Анатоль Шумчанка, які разам з калегамі па арганізацыі змагаўся за захаванне брэнду Чэрвенскага рынка, адзначае БелаПАН.