Афіцыйная Беларусь байкатуе сусветных зорак?

Ніякіх спасылак на "адпраўніка" не прыводзіцца, што з улікам відавочнай абсурднасці задумы прымушае сумнявацца: а ці не "качка" гэта?

Ці ж гэта жарт — "байкатаваць" зорак сусветнага кіно Джуда Лоў і Кевіна Спэйсі, гурты "Ляпіс Трубяцкой", "Крама", "NRM" і "ДДТ"!

Зрэшты, логіка складання спісу цалкам відавочная — патрапілі ў яго пераважна персоны і калектывы, якія адзначыліся крытыкай беларускіх уладаў пасля 19 снежня.

Дый юайкоту байкоту, праўда, не ў міжнародным маштабе, улады маюць — прыгадаем забарону на канцэрты і радыёэфір для шэрагу беларускіх рок-гуртоў. Тады "афіцыйных" папер з гэтай нагоды не прымалася, а забарона, тым не менш, працавала.

Праўда, забараніць галівудскіх акцёраў складаней. Не паказваць хіба па БТ фільмы з іх удзелам?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі