АГП і Багданкевіч рыхтуюць праграму выхаду з крызісу

Такое меркаванне выказаў былы кіраўнік Нацбанка, ганаровы старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Станіслаў Багданкевіч.

АГП выпрацоўвае план дзеянняў па выпраўленні сітуацыі ў эканоміцы. Чарговае паседжанне працоўнай групы па падрыхтоўцы Антыкрызіснай праграмы адбылося з удзелам экспертаў у Мінску 6 траўня. На іх думку, як інфармуе БелаПАН, урад дэманструе параліч і поўную бяздзейнасць у эканамічнай сферы.

Кіраўнік працоўнай групы, прафесар Станіслаў Багданкевіч асаблівую ўвагу звярнуў на абвальнае разбурэнне цывілізаванага валютнага рынка — аднаго з нешматлікіх рэальных дасягненняў улады. Разбурэнне стала наступствам нізкай эканамічнай эфектыўнасці, жыцця краіны не па сродках у апошнія гады — за кошт продажу дзяржуласнасці і прыцягнення вонкавых пазык.

Ён адзначыў, што за няпоўныя чатыры месяцы 2011 года інфляцыя перавысіла паказчыкі гадавога прагнозу. А па выніках года інфляцыя можа перавысіць 20%.

Чакаецца, што да 15 траўня група распрацуе антыкрызісную праграму. Потым яе перададуць прэм'ер-міністру Міхаілу Мясніковічу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі