АГП не можа атрымаць памяшканне для з'езду
За два тыдні да партыйнага форума ніводная мінская ўстанова не пагаджаецца даць сваю залу Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Месяц таму заяўкі на правядзенне з'езду былі адпраўленыя ва ўсе буйныя сталічныя прадпрыемствы, якія маюць вялікія залы. Аднак пакуль, як паведаміла прэс-сакратарка АГП Ганна Красуліна, партыйцам прыходзяць толькі адмовы.
Заяўкі на памяшканне АГП накіравала ў 10 месцаў, адзначае "Беларускі партызан". Гэта Рэспубліканскі савет прафсаюзаў, Дом прафсаюзаў, Акадэмія паслядыпломнай адукацыі, Дом культуры Трактарнага заводу, гатэль "Юбілейны", Палац пазашкольнай працы "Золак", Рэспубліканскі Палац культуры ветэранаў, гатэль Crowne Plaza і Мінскі Міжнародны адукацыйны цэнтр IBB.
Нагадаем, што з'езд прызначаны на 31 сакавіка. На ім АГП мае пераабраць старшыню структуры, а таксама вызначыцца з асноўнымі палітычнымі кампаніямі на бліжэйшыя гады.