Ахвяраў авіякатастрофы ў Маскве стала 5
У лякарні памерла бортправадніца Таццяна Пенкіна.
Нагадаем, што самалёт Ту-204, які належаў кампаніі Red Wings, пацярпеў крушэнне ў маскоўскім аэрапорце “Унукава”. Ён здзейсніў жорсткую пасадку, выкаціўся за межы пасадачнай паласы, загарэўся і разваліўся на часткі.
Рэйс быў тэхнічны і таму на борце не было пасажыраў. У выніку здарэння адразу загінулі 4 чалавекі, яшчэ чатырох даставілі ў лякарні. Бортправадніца Таццяна Пенкіна атрымала несумяшчальныя з жыццём траўмы і сканала, не прыходзячы ў прытомнасць, перадае РИА Новости са спасылкай на прэс-службу расійскага Мінздароўя.
Трое пацярпелых застаюцца ў лякарнях.