Акалічнасці арышту Дашука будзе высвятляць адвакат

Як паведаміла праваабарончаму цэнтру "Вясна" маці Максіма, яму было прад'яўлена пастанова аб арышце ад 24 снежня 2010 г. нібыта за парушэнне парадку адбыцця пакарання.

Абставіны гэтага арышту патрабуюць тлумачэння. Нагадаем, што Дашук з'яўляўся адным з абвінавачаных па так званай "справе 14-ці", распачатай пасля правядзення акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у студзені 2008 года па арт. 342 КК ("групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак").

Дашук быў асуджаны на паўтара гады абмежавання волі, аднак пакаранне не адбываў — на момант суду ён быў непаўналетнім. У лютым 2009 года маладому чалавеку выставілі абвінавачанне па арт. 415 КК ("ухіленне ад адбывання пакарання"), і 15 чэрвеня таго ж года суд Маскоўскага раёна Мінска асудзіў яго на 1 год і 3 месяцы абмежавання волі. Гэта азначае, што вызначаны судом тэрмін пакарання скончыўся яшчэ ў верасні 2010 года.

Сапраўдныя падставы для ўзяцця Дашука пад варту ў бліжэйшы час павінен высветліць адвакат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі