Ахвяраў двайнога тэракту ў Осла было 76

У моладзевым летніку на выспе Утоя забітыя 68 чалавек, яшчэ 8 чалавек загінула ў выніку выбуху ў цэнтры Осла. Раней паведамлялі пра 93 ахвяраў. Першапачатковая інфармацыя была непраўдзівай, бо на выспе пасля тэракту панавала неразбярыха.

У паліцыі таксама заяўляюць пра тое, што Андэрс Брэйвік меў саўдзельнікаў. Сам арыштаваны сёння ў судзе казаў пра “яшчэ дзве ячэйкі”, якія працавалі разам з ім.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі