Акцыі не было, але спецназ перастрахаваўся (фота)
Сёння арганізатары "маўклівых акцый" узялі перапынак, на Кастрычніцкай быў толькі мікрааўтобус са спецназам.
На Кастрычніцкай плошчы не было рэвалюцыянераў, ніхто не апладзіраваў. Не было таксама міліцыі, "ціхароў" у цывільным, аўтазакаў і агароджаў. Але ж ва ўнутраным дворыку за ўваходам у метро карэспандэнт Еўрарадыё заўважыў сіні мікрааўтобус са спецназам, праўда з нумарамі.