Акцыя салідарнасці з палітвязнямі (анлайн, фотарэпартаж, відэа)

19.30

Акцыя фактычна завяршылася. Затрыманняў больш не было. Журналіст Еўрарадыё паведамляе, што зараз на плошчы ўсяго некалькі журналістаў і супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Ёсць таксама некалькі чалавек, якія на працягу ўсёй акцыі знаходзіліся на плошчы. Аднак яны не прадпрымаюць актыўных дзеянняў. 

19.20

Актыўных удзельнікаў акцыі салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы не засталося. Журналісты таксама пачынаюць сыходзіць. Журналіст Еўрарадыё паведамляе таксама, што на плошчы застаюцца міліцыянты.

За некалькімі ўдзельнікамі акцыі пільна сачылі дзесяткі супрацоўнікаў спецслужб.

19.15

Сталі вядомыя імёны затрыманых. Гэта былы палітвязень Сяргей Казакоў, Аляксандр Салдаценка, Алег Рахоўскі і Алег Рагоўскі. Журналіст Еўрарадыё Віталь Ругайн таксама паведамляе, што была затрыманая адна жанчына.

Людзі ў цывільным затрымліваюць жанчыну. Яна актыўна абуралася дзеяннямі праваахоўных органаў на Кастрычніцкай плошчы, размаўляла з журналістамі. Падчас яе затрымання у рукі міліцыянтам ледзьве не трапіла яшчэ адна жанчына. Яна выпадкова аказалася побач. Яе адбіў у міліцыянтаў сябра.

19.10

Акцыя пачалася. на самым пачатку былі затрыманыя чатыры маладыя чалавекі, якія паспрабавалі разгарнуць на Касрычніцкай плошчы партрэты Андрэя Саннікава і Мікалая Статкевіча. Аднаго з маладзёнаў людзі з цывільным адвялі ў метро, дваіх другіх пасадзілі ў сіні мікрааўтобус і вывезлі ў невядомым накірунку.

Зараз на плошчы не засталося актыўных удзельнікаў. Некалькі жанчын размаўляюць з журналістамі і прадстаўнікамі міліцыі.

18.40

Супрацоўнікі ў цывільным і ў форме патрулююць плошчу. За Палацам Рэспублікі знаходзіцца, аўтобус і два міліцэйскіх мікрааўтобуса. У двары за універсамам "Цэнтральны" таксама знаходзіцца мікрааўтобус з зацемненым шклом, паведамляе БелаПАН.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным кантралююць выхады са станцыі метро "Кастрычніцкая". Некалькі супрацоўнікаў у цывільным з відэакамерамі знаходзяцца ў Аляксандраўскім скверы, які размешчаны на другім баку праспекта, насупраць Кастрычніцкай плошчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі