Актывісты “Гавары праўду” адзначылі народзіны Тадэвуша Касцюшкі

Пра гэта паведаміў  актывіст грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў:

“Была вялікая дэлегацыя  кампаніі “Гавары праўду”, каля трыццаці чалавек. Усклалі кветкі да помніка Касцюшку. Потым правялі Круглы стол, прысвечаны  нашаму нацыянальнаму герою. Міліцыя адразу прыбрала ад помніка сцяжок з надпісам “Гавары праўду”, — сказаў спадар Лазарэнкаў.

Сёлета народзіны Тадэвуша Бонавентуры Касцюшкі адзначаліся ў 266-ы раз. У Косаве, як заўсёды, былі прадстаўнікі шматлікіх замежных амбасадаў. Афіцыйныя святкаванні ў гонар Тадэвуша Касцюшка на Мерачоўшчыне адбываюцца з 1996 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі