Актывісты прыбралі Севастопальскі парк Мінска (фота)

Падчас “суботніка” былі назбіраныя два кантэйнеры смецця. Перш за ўсё  гэта тое, што застаецца ад "турыстаў" — так на мове мясцовых жыхароў называць аматараў адпачыць на прыродзе і пакінуць пасля сябе сляды гэтага адпачынку. І парк пачынае пераўтварацца ў гарадскую сметніцу, бо бачачы занядбанасць, людзі пачынаюць выкідаць у парку непатрэбныя рэчы. Гэтая сітуацыя не можа не здзіўляць, бо "Мінскзеленбуд", за якім замацавана тэрыторыя парку, месціцца непадалёк, на вуліцы Кутузава, а вокны начальніка выходзяць акурат на парк.

Кажа Віктар Янчурэвіч, лідар "Еўрапейскай перспектывы": "Сітуацыя з паркам выклікае ў нас здзіўленне. Бачна, што няма сталага догляду за ім. Смецце, якое мы назбіралі, відаць, назапашвалася цэлае лета. Але гэта кропля ў моры. Перакананы, што калі згрэбці лістоту, якая апала, дык пабачым і што пад ёй шмат усяго ёсць. Мы лічым, што "Мінскзеленбуд" і гарадскія службы не выконваюць свае абавязкі, сваю работу. Можна толькі задацца пытаннем, ці наўмысна яны даводзяць парк да такога стану? Мы будзем патрабаваць і ад "Мінскзеленбуду" і ад Мінгарвыканкаму выканання сваіх абавязкаў. Яны павінны дагледзець парк! А мясцовыя жыхары нас падтрымліваюць у гэтым пытанні".


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі