Akute выступіць на фестывалі ў гонар Сцяпана Бандэры

Мерапрыемства прысвечана памяці нацыянальнага героя Украіны, кіраўніка Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сцяпана Бандэры ды ўсіх ваяроў Украінскай Паўстанцкай Арміі. Як спецыяльны госць, у другі дзень фэсту на сцэну выйдзе беларускі гурт Akute.

Хэдлайнерамі фестывалю ў гэтым годзе будуць вядомыя ўкраінскія гурты "Кому Вниз" і "Танок на Майдані Конґо".

Фэст праводзіць моладзевая арганізацыя "Нацыянальны альянс". Да ўдзелу ў ім запрашаюцца толькі выканаўцы, творчасць якіх мае "праўкраінскі змест". Але для беларускага гурта традыцыйна робіцца выключэнне. Раней на "Бандэрштаце" ужо выступалі "Таварыш Маўзэр",  Vincent і Terrakod.

Акрамя музычнай сцэны ўдзельнікаў фестывалю чакаюць сустрэчы з ветэранамі Украінскай Паўстанцкай Арміі і вядомымі грамадскімі і культурнымі дзеячамі, літаратурная сцэна і шэраг лекцыяў на разнастайную тэматыку, этнічны кірмаш, начны кінасеанс украінскага кіно на паўстанцкую тэматыку, рэканструкцыя бою паміж УПА і НКУС, начныя песенныя вогнішчы і шмат іншага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі