"Аль-Каіда" пацвердзіла, што бэн Ладэн - мёртвы
Пасля паведамленняў пра смерць лідара "Аль-Каіды" афганскі рух "Талібан" заяўляў, што не бачыць дастатковых доказаў, якія б сведчылі пра яго ліквідацыю.
Міжнародная тэрарыстычная арганізацыя "Аль-Каіда" пацвердзіла паведамленні пра страту свайго лідара Усамы бэн Ладэна, пра смерць якога кіраўнік ЗША Барак Абама заявіў 2 траўня.
Пра гэта паведамляе Газета.ру са спасылкай на агенцтва Reuters.