Альбомы “Прэс Фота Беларусі 2011” прызналі экстрэмісцкімі
Такое рашэнне прыняў суд Ашмянскага раёна. Журналісты заплацяць па 200 тысяч рублёў пошліны.
Судовы працэс быў ініцыяваны Упраўленнем КДБ па Гродзенскай вобласці яшчэ зімой. Мінулай восенню фатографы Юлія Дарашкевіч, Вадзім Заміроўскі і Аляксандр Васюковіч паспрабавалі ўвезці 41 асобнік альбома з Літвы, дзе ён друкаваўся. Нягледзячы на тое, што раней такія спробы заканчваліся паспяхова (выданне мела ўсе неабходныя мытныя дакументы), памежнікі усе асобнікі альбома канфіскавалі для правядзення разбіральніцтва. А пазней перадалі іх у КДБ.
На паседжанні ў Ашмянах 17 красавіка акрамя Дарашкевіч, Заміроўскага і Васюковіча прысутнічала прадстаўніца КДБ Наталля Скурат і кіраўнік Упраўлення ідэалогіі Гродзенскага аблвыканкама Павел Скрабко. Над сваім рашэннем суддзя Давыдаў думаў палову дня. У фатографаў ёсць 10 дзён, каб падаць скаргу на рашэнне Ашмянскага суда.
Рэпартаж з суда - “Шары на лице президента не повышают его популярность”