Алег Воўчак не здолеў зачыніць турму на Акрэсціна

Алег Воўчак падаў скаргу яшчэ 10 ліпеня. Ён прасіў зачыніць Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсціна, каб прывесці ўмовы яго ўтрымання ў адпаведнасці з Мінімальнымі стандартнымі правіламі абыходжання са зняволенымі ААН.

Як нагадвае БелаПАН, нагодай для падачы скаргі стаў адміністрацыйны арышт на чацвёра сутак, да якога Воўчака прысудзілі 30 студзеня 2012 года. Праваабаронца лічыць, што ўмовы адбыцця пакарання ў турме з'яўляюцца нялюдскімі і зневажаюць чалавечая годнасць, не адпавядаюць Мінімальным стандартным правілам абыходжання са зняволенымі ААН, Правілам унутранага распарадку спецыяльных устаноў органаў унутраных спраў. Таксама ўмовы ў турме, адзначае Воўчак, парушаюць Канстытуцыю Беларусі і Пакт пра грамадзянскія і палітычныя правы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі