Алега Корбана не выпусцілі ў Літву
Памежнікі кажуць, што ён дагэтуль знаходзіцца ў "спісе невыязных".
Кіраўніка моладзевай філіі АГП затрымалі ў пункце пропуску Гудагай, калі ён ехаў на канферэнцыю ў Літву. Памежнікі спасылаюцца на тое, што Корбан невыязны ў сувязі з падзеямі 19 снежня 2010 года, паведамляе сайт ucpb.org.
Між тым яшчэ ў жніўні Корбану даслалі афіцыйнае паведамленне, што крымінальная справа супраць яго спыненая і ён можа пакідаць межы Беларусі.