Алесь Міхалевіч заняўся бізнэсам у Чэхіі
Ён зарэгістраваўся ў Празе як індывідуальны прадпрымальнік.
Пра гэта экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі паведаміў у сваім блогу на Livejournal. Цяпер, па словах Міхалевіча, ён мае права законна зарабляць грошы аказаннем дарадчых паслуг у розных галінах, рабіць вусныя і пісьмовыя пераклады, а таксама праводзіць адукацыйныя мерапрыемствы. Міхалевіч ужо заключыў першую дамову на аказанне дарадчых паслугаў.
Міхалевіч адзначыў, што для яго важна жыць на заробленыя грошы, а не на сацыяльную дапамогу чэшскіх уладаў. Нагадаем, што ў Чэхіі Міхалевіч атрымаў палітычны прытулак.
Экс-кандыдат адзначыў, што 14 траўня ў Беларусі жонка ад яго імя заплаціла падаткі за мінулы год. Так што з беларускай падатковай інспекцыяй ён нібыта таксама разлічыўся.
Фота — bymedia.net