Алімпійская зборная Беларусі па футболе прайграла ў спарынгу ААЭ

У Аль-Айне каманда Георгія Кандрацьева сустракалася са зборнай Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і саступіла гаспадарам з лікам 2:4. У часе гульні беларусы вялі ў ліку 2:0, але затым дазволілі сапернікам не толькі зраўняць лік, але і выйсці наперад, інфармуе БЕЛТА.

Да гэтага беларускія футбалісты пасля атрымання бронзы на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Даніі заваявалі пуцёўку на Алімпіяду ў Лондан. Затым яны правялі тры таварыскіх паядынкі: з другой зборнай Расіі — 0:0 (у гасцях) і 2:3 (дома) і з Саудаўскай Аравіяй — 0:0 (у гасцях).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі