Аляксандр Фядута стаў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў

111011 FiadutaS.mp3

Еўрарадыё: Як праходзіў рытуал пасвячэння?

Аляксандр Фядута: Прыёмная камісія запатрабавала спіс кніг і найбольш важкіх публікацый, а таксама некалькі кніг для разгляду. Пасля гэтага прыёмная камісія прыняла рашэнне, што маю кандыдатуру можна вынесці на разгляд Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў.  На жаль, я не змог прыняць удзел у паседжанні рады, але ад сяброў рады пазванілі Уладзімір Арлоў і Міхась Скобла і паведамілі, што я прыняты. Мне было вельмі прыемна.

Еўрарадыё: А вам не было няёмка, што вас у Саюз пісьменнікаў рэкамендуюць юныя літаратары?

Аляксандр Фядута: Я адмыслова папрасіў менавіта такіх маладых пісьменнікаў, каб яны далі мне рэкамендацыі, таму што за гэтымі людзьмі будучыня беларускай літаратуры, за гэтым пакаленнем. Калі я ўступаў у ПЭН-цэнтр, рэкамендацыі мне давалі Генадзь Бураўкін і Сямён Букчын.

Еўрарадыё: Як вы лічыце, калі лягчэй было літаратарам: у Савецкім саюзе ці цяпер, пры Лукашэнку?

Аляксандр Фядута: Цяпер я магу выдаць кнігу, нягледзячы ні на якія адносіны ўлады. У Савецкім саюзе выданне кнігі было сапраўднай падзеяй. Але на жаль, рэзананс ад тых кніжак, якія выходзяць цяпер, значна меншы і наклады меншыя. І калі тады плацілі ганарары, то цяпер большая частка літаратараў вымушаная шукаць грошы, каб выдаць сваю кніжку.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі