Аляксандр Францкевіч у турме стаў пісьменнікам

Яго маці Таццяна Францкевіч паведаміла Радыё Свабода, што сын знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу, куды яго змясцілі за шматлікія парушэнні ў Івацэвіцкай калоніі. Хлопец скардзіцца на недахоп інфармацыі аб падзеях у краіне і свеце і просіць выпісаць шэраг газет.

Адначасова Аляксандр пачаў пісаць. Ён ужо даслаў некалькі апавяданняў Аляксандру Фядуце. Адно апавяданне філасофскае, а другое — фантастычнае. Некалькі сынавых фантастычных апавяданняў ёсць і ў маці палітвязня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі