Аляксандр Глеб узяў на сябе віну за канфлікт з Хасэпам Гвардыёлам
Па словах футбаліста, віна ў канфлікце ў "Барселоне" на 99% ляжыць на ім.
Пра гэта паўабаронца БАТЭ распавёў у інтэрв'ю газеце "Прессбол". Глеб згадаў, Што пакуль ён лячыўся пасля траўмы, каманда набрала ход. А калі аднавіўся, то стаў выходзіць праз матч, а то і праз два. Трэнера, кажа спартовец, можна вініць толькі ў тым, што ён не спрабаваў гасіць канфлікт са свайго боку.
Глеб паведаміў, што ад крыўды на Гвардыёлу ён не стаў вучыць іспанскую мову.
Памылкамі са свайго боку ён таксама называе адмову ад запрашэння ў "Інтэр". Марным лічыць вяртанне ў "Штутгарт".
Фота з архіву sport.news.am