Былы брамнік БАТЭ Аляксандр Гутар перайшоў у мінскае "Дынама"?
Нібыта, у чацвер ён падпісаў працоўную дамову са сталічным клубам.
Пра гэта паведамляе блог Insider.blr на Sports.ru. Пра ўмовы гэтай дамовы пакуль нічога не вядома.
Аднак на сайце мінскага "Дынама" інфармацыі пра Гутара пакуль няма.
Нагадаем, што нядаўна футбаліст скандальна скасаваў кантракт з барысаўскім БАТЭ. Паводле рашэння Беларускай федэрацыі футболу, Гутар мае выплаціць свайму былому клубу 180 тысяч долараў.
Хутчэй за ўсё, гэтыя грошы яму дапаможа выплаціць новы клуб. Зрэшты, сума можа змяніцца, бо БАТЭ хоча абскардзіць рашэнне.