Аляксандр Кікінеў не здолеў узяць "бронзу" Алімпіяды ў барацьбе
Беларускі барэц грэка-рымскага стылю ў вагавай катэгорыі да 74 кг прайграў паядынак на трэцяе месца Эміну Ахмадаву з Азербайджана — 1:3.
Нагадаем, Аляксандру Кікіневу 32 гады. Ён з'яўляецца чэмпіёнам Еўропы 2010 года, бронзавы прызёр сусветнага першынства 2009-га.
Фота — daylife.com