Аляксандр Крутой вызвалены з "Навінак" і знаходзіцца з сям'ёй
Яго вызвалілі 24 снежня. З клінікі Крутога забралі сваякі.
Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміла яго дачка Інэса, пацярпелая ў выніку тэракту ў метро 11 красавіка 2011 года.
Нагадаем, што паводле рашэння суда Крутой мусіў вярнуцца ў Слуцк, дз е мае прапіску, але не мае жытла. Аднак яму дазволілі жыць з сям'ёй. Інэса мяркуе, што на гэта паўплывалі ліку яе выступы ў СМІ, у выніку чаго бацька не быў адпраўлены ў Слуцк.
Цяпер Крутой хоча знайсці працу, хаця з "белым білетам" гэта будзе зрабіць вельмі складана.
Фота — spring96.org