Аляксандр Лукашэнка адпачывае ў Сочы (відэа)
Там беларускі кіраўнік плануе азнаёміцца з ходам падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў 2014 года, наведае міжнародныя спаборніцтвы, правядзе шэраг сустрэч.
Візіт беларускага кіраўніка ў Расію пачаўся 11 лютага. Як паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі, напярэдадні адбылася тэлефонная размова паміж ім і расійскім кіраўніком. Уладзімір Пуцін запрасіў Лукашэнку наведаць Сочы і азнаёміцца з ходам падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў 2014 года.
Акрамя запланаваных сустрэч, Лукашэнка правядзе кароткачасовы адпачынак.
Дарэчы, пакуль Аляксандр Лукашэнка адправіўся ў Расію, у Беларусь з Масквы ляціць дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота. Ён будзе знаходзіцца з візітам у Беларусі 12-13 лютага.
На відэа: Адпачынак у Сочы Лукашэнкі год таму. Ён святкуе перамогу Вікторыі Азаранка на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі.