Аляксандр Лукашэнка сёння наведвае з працоўным візітам Расію

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі, у расійскай сталіцы адбудзецца паседжанне юбілейнай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. Яна будзе прысвечаная 20-годдзю падпісання Дамовы пра калектыўную бяспеку і 10-годдзю стварэння АДКБ.

Плануецца, што кіраўнікі дзяржаваў абмяркуюць меры па калектыўным процідзеянні глабальным і рэгіянальным выклікам бяспекі, падвядуць вынікі дзейнасці АДКБ за дзесяцігоддзе і азначаць прыярытэтныя кірункі развіцця арганізацыі.

Аляксандр Лукашэнка таксама прыме ўдзел у нефармальным паседжанні Савета кіраўнікоў дзяржаваў — удзельніц СНД. На ім будуць абмяркоўвацца пытанні далейшага ўзаемадзеяння ў рамках гэтага ўтварэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі