Аляксандр Лукашэнка не лічыць сябе дыктатарам

"У нас столькі праблем, што не да дыктатуры, і ў Беларусі дыктатура наогул немагчымая", — заявіў ён.

Разам з тым, Лукашэнка не прымае ліберальных каштоўнасцяў Захаду, адзначае interfax.by. Такія заявы ад кіраўніка дзяржавы прагучалі на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Па словах беларускага лідара, дыктатары  гэта амерыканцы: "Бо ў іх ёсць усё: магутная эканоміка, друкуюць грошай, колькі жадаюць, ядзерная зброя. Вось яны і дыктуюць па ўсім свеце".

Заходнія ліберальныя каштоўнасці Лукашэнка лічыць несапраўдным лібералізмам. На яго думку, сапраўдны лібералізм — гэта "права на жыццё, працу, усе асноўныя правы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі