Аляксандр Лукашэнка падпісаў Жыллёвы кодэкс

Як паведамляе БЕЛТА, дзейны цяпер Жыллёвы кодэкс быў прыняты ў 1999 годзе і з таго часу не карэктаваўся. У новым варыянце кансалідаваныя і сістэматызаваныя нарматыўныя акты ў галіне жыллёвых адносінаў.

Сярод іншага, пашыраюцца паўнамоцтвы ўласнікаў па валоданні і карыстанні жылымі памяшканнямі, якія належаць ім на праве ўласнасці. Вызначаецца парадак высялення ўласніка кватэры, калі ён парушае правілы карыстання жылымі памяшканнямі, альбо ўхіляецца ад аплаты жыллёва-камунальных паслугаў.

Гл. таксама: Апазіцыянераў рыхтуюцца высяляць з кватэраў?

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі