Аляксандр Лукашэнка згадаў пра смерць школьніка ў Мінску

Нагадаем, што  9-гадовы хлопчык загінуў амаль на парозе школы №23 у мікрараёне Сухарава 13 лістапада. Як высветліла Еўрарадыё, новыя школы ў Мінску будуюць практычна без агароджаў, таму туды можа спакойна праязджаць аўтатранспарт.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў разабрацца з ДАІ, якая не прыняла мераў па засцярозе школы ад транспарту. Таксама вінаватымі ў трагедыі назваў тых, хто не агарадзіў школу хаця б драўляным плотам. Не пакінуў ён па-за ўвагай і настаўніцкі калектыў, перадае тэлеканал СТВ: "Што гэта за пазіцыя школьнага калектыва: мы звярнуліся ў ДАІ. Мы, бацькі, вам перадалі на паўдня ці больш дзяцей, якія прыйшлі ў школу. І вы галавой за гэта адказваеце. У нас сёння настаўнік ператварыўся ў нейкага, ведаеце, "прыйшоў, як да станка, чатыры гадзіны адбыў. Усё роўна якія дзеці. У сям'ю яны не ходзяць даўно, не працуюць. Урок дала і сышоў, сышла". Што гэта за пазіцыя такая? І калектыў адказвае за гэта. Я не кажу пра ДАІ. Там ёсць ляжачы паліцыянт? Самі б леглі там разам з участковым. Вось ваша пазіцыя".

Долю віны, па словах кіраўніка дзяржавы, нясуць і бацькі, якія прыехалі на бацькоўскі сход на аўтамабілях і заставілі імі ўвесь школьны двор.

Фота — dengi.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі