Аляксандр Мартыненка сышоў з БТ
Былы намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі прычыны свайго звальнення не каментуе, а дзе будзе працаваць далей, не ведае.
12 снежня Аляксандр Лукашэнка прызначыў адразу двух новых намеснікаў Генадзя Давыдзькі: Алену Гулевіч (былы начальнік Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў па г. Мінску) і Марата Маркава (былы загадчык аддзелам па рабоце з грамадскімі аб’яднаннямі Адміністрацыі прэзідэнта). Аляксандр Мартыненка пацвердзіў Еўрарадыё, што гэтыя прызначэнні закліканыя замяніць менавіта яго.
Аляксандр Мартыненка працаваў не толькі намстаршыні Белтэлерадыёкампаніі, але і вядучым праграмы “Ответный ход”.
Жонка Аляксандра Мартыненкі — Наталля Пяткевіч — да снежня 2010 года была першым намеснікам старшыні Адміністрацыі прэзідэнта. Зараз яна займае пасаду памочніка Аляксандра Лукашэнкі.