Аляксандра Герасіменя распавяла, пад якім сцягам будзе выступаць надалей

"Я прыняла рашэнне працягваць выступленні пад беларускім сцягам і не мяняць спартыўнае грамадзянства", — цытуе словы Аляксандры Герасімені БЕЛТА. Спартсменка сказала, што яна адмовілася пераходзіць у расійскую нацыянальную зборную — такую прапанову яна атрымала нядаўна. Герасіменя і надалей плануе працаваць пад кіраўніцтвам асабістага трэнера Алены Клімавай.

Аляксандра Герасіменя распавяла, што большасць прызавых грошай за Алімпіяду у Лондане яна накіруе на дабрачыннасць.

Сёння стала вядома, што плыўчыха будзе рэкламным тварам "Беларусбанка".

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі