Аляксандра Герасіменя ў паўфінале на дыстанцыі 50 метраў
У сваім папярэднім заплыве беларуская спартсменка была трэцяй з вынікам 24,76 сек.
2 жніўня Аляксандра здабыла “серабро” на стаметроўцы вольным стылем. Цяпер яна прэтэндуе на ўзнагароду ў спаборніцтвах на іншай дыстанцыі.
Тым часам беларускі дзюдаіст, алімпійскі чэмпіён Гульняў-2008 у Пекіне Ігар Макараў выйшаў у 1/8 фіналу спаборніцтва ў вагавой катэгорыі звыш 100 кг. Ён таксама з’яўляецца адным з прэтэндэнтаў на алімпійскія медалі ў Лондане.
А 44-гадовы беларускі стралок Сяргей Мартынаў выйшаў у фінал спаборніцтваў па стральбе з дробнакалібернай вінтоўкі на 50 метраў. У яго першы вынік у кваліфікацыі. Гэты спартсмен з’яўляецца лідарам сусветнага рэйтынгу ў гэтай дысцыпліне. У кваліфікацыі ён набраў максімум ачкоў — 600 з 600 магчымых, а гэта паўтарэнне сусветнага і алімпійскага рэкордаў.