Аляксандра Герасіменя заваявала залаты медаль на чэмпіянаце свету
Яна была лепшай на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем.
У фінальным заплыве Аляксандра Герасіменя паказала вынік 23,64 секунды ды ўстанавіла новы нацыянальны рэкорд. Уладальніца "срэбра" Франсеска Халшал з Вялікабрытаніі прайграла беларусцы 23 сотых секунды.
Нагадаем, чэмпіянат свету праходзіць у Стамбуле. Медаль Герасімені стаў адзіным для беларускай зборнай.
Фота — belta.by