Аляксандра Глеба пакаралі за ўдар у твар футбаліста "Нёмана" (відэа)

Нагадаем, 17 красавіка ў Гродне "Нёман" выйграў у БАТЭ — 2:1. На 77-й хвіліне матча (ужо пры гэтым ліку) чырвоную картку атрымаў паўабаронца барысаўчан Аляксандр Глеб. У яго не вытрымалі нервы — ён ударыў па твары гродзенскага футбаліста Аляксандра Анюкевіча і ўбачыў чырвоную картку.

Дзеянні футбаліста былі ацэненыя, як "агрэсіўныя паводзіны". Як паведамляе "Прессбол", паводле рашэння Дысцыплінарнага камітэта Беларускай федэрацыі футбола, Глеб таксама не мае права выступаць за дубль БАТЭ.

Футбаліст "Нёмана": Пасля ўдара Глеба вуха дагэтуль сіняе (відэа)

Фота — bymedia.net, football.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі