Аляксандра Крутога вызваляць праз 10 дзён
Суд замяніў прымусовае лекаванне ў ва’яртні на прымусовае амбулаторнае назіранне па месцы жыхарства. Пастанова пачне дзейнічаць праз 10 дзён.
Як паведамляе Радыё "Свабода", справу Аляксандра Крутога суд Маскоўскага раёна Мінска разглядаў на закрытым паседжанні. Нагодай было тое, што на судзе разгалошваліся звесткі пра стан здароўя падсуднага. Інтарэсы падсуднага прадстаўляла 25-я цэнтральная паліклініка. На судзе таксама прысутнічалі праваабаронцы Андрэй Бандарэнка, Людміла Гразнова і Інэса Крутая — дачка Аляксандра Крутога.
Як паведаміла Інэса Крутая ў каментары БелаПАН, яе бацька павінен быць пад наглядам у Нясвіжы дзе ён прапісаны. Аднак там яму няма дзе жыць, бо ў кватэры даўно жывуць іншыя людзі.
Нагадаем, што Крутога затрымалі падчас працэсу над Канавалавым і Кавалёвым і адправілі на прымусовае лекаванне ў псіхіятрычны шпіталь у "Навінках".